Дэвіз удзельнікаў — "Напоўнім радасцю сэрцы: наладзім святы з будняў!".

Наведвальнікі клуба займаюцца тым, што прыносіць ім радасць і пазітыў: танцуюць пад гіты сваёй маладосці і сучасныя мелодыі, вучаць песні, ставяць мініяцюры, гуляюць у лагічныя і рухомыя гульні.

Яны таксама наведваюць выставы краязнаўчага музея і Цэнтра рамёстваў, удзельнічаюць у мерапрыемствах РДК і раённай бібліятэкі.

Калектыў клуба арганізуе тэматычныя мерапрыемствы, вечары ўспамінаў, паэтычныя вечары, капуснікі і канцэртна-забаўляльныя праграмы, прымеркаваныя да розных каляндарных святаў. Але самае галоўнае — клуб сапраўды згуртаваў людзей, якія шчыра радуюцца, суперажываюць і дапамагаюць адзін аднаму ў цяжкія моманты.