Кніга "100 ідэй для Беларусі" акумулявала лепшыя перспектыўныя праекты рэспубліканскага конкурсу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч.

Кніга "100 ідэй для Беларусі" акумулявала лепшыя перспектыўныя праекты рэспубліканскага конкурсу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч.

"У кнізе "100 ідэй для Беларусі" акумуляваны самыя лепшыя і перспектыўныя праекты рэспубліканскага конкурсу, які праводзіўся ў 2013-2016 гадах грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", а таксама самыя цікавыя праекты-фіналісты ўсіх абласных этапаў конкурсу. Гэты праект БРСМ стаў традыцыйнай пляцоўкай для прэзентацыі інавацыйных распрацовак", - адзначыў Уладзімір Андрыевіч.

Новыя ідэі і ініцыятывы маладых беларусаў, прадстаўленыя ў кнізе, сведчаць аб перспектыўных навукова-тэхнічных маладзёвых распрацоўках, якія могуць прынесці карысць як краіне ў цэлым, так і асобнай галіне народнай гаспадаркі, калектыву прадпрыемства або населенаму пункту. У цяперашняй крэатыўнай моладзі самы шырокі інтарэс: гэта і традыцыйныя прамысловыя тэхналогіі і медыцына, біятэхналогіі і робататэхніка, мабільная сувязь і энергазберажэнне, рацыянальнае прыродакарыстанне і аграпрамысловы комплекс, авіякасмічныя тэхналогіі, сацыяльная сфера.

Навукова-папулярнае выданне ўбачыла свет у серыі "Беларусь сучасная". Багата ілюстраваная кніга будзе цікавая і карысная ўсім, хто цікавіцца навукай і тэхнічнай творчасцю, у каго ёсць цікавыя навуковыя або сацыяльныя ідэі, хто займаецца распрацоўкай уласнага праекта і мае патрэбу ў дапамозе для яго паспяховага развіцця.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)