Кніжныя крамы павінны станавіцца цэнтрамі прыцягнення творчай інтэлігенцыі. Такое меркаванне выказаў у Оршы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на адкрыцці новага гандлёвага аб'екта ААТ "Белкніга", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кніжныя крамы павінны станавіцца цэнтрамі прыцягнення творчай інтэлігенцыі. Такое меркаванне выказаў у Оршы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на адкрыцці новага гандлёвага аб'екта ААТ "Белкніга", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сучасныя кніжныя крамы павінны станавіцца цэнтрамі прыцягнення творчай інтэлігенцыі, усіх, хто любіць кнігі. Сур'ёзная ўвага ў іх павінна ўдзяляцца сустрэчам пісьменнікаў з чытачамі", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. Ён адзначыў, што менавіта такім аб'ектам з'яўляецца новая крама "Белкнігі" ў Оршы.

Для падобных сустрэч тут абсталявана спецыяльная зона. Першымі гасцямі крамы сталі вядомыя аршанскія пісьменнікі, аўтары падручнікаў Галіна і Сяргей Трафімавы, а таксама мастак-графік Мікалай Таранда.

Орша выбрана месцам адкрыцця кніжнай крамы не выпадкова, падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. "Аршанскі раён уваходзіць у дзяржпраграму па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў нашай краіны. З улікам гэтага мы правялі рэвізію спраў і напрамкаў, якія ўваходзяць у сферу дзейнасці Міністэрства інфармацыі, сістэму распаўсюджвання друкаваных выданняў. У выніку ў горадзе пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама, Мінінформа, ААТ "Белкніга" рэалізаваны добры сумесны праект - адкрылася вялікая кніжная крама. У бліжэйшы час аналагічныя аб'екты плануецца адкрыць у Баранавічах, Бабруйску, Барысаве", - адзначыў ён.

"Гэта знакавая падзея для ўсяго кніжнага рынку, якая з'яўляецца адлюстраваннем усіх імкненняў нашых выдаўцоў", - сказаў міністр.

Новая кніжная крама - трэці гандлёвы аб'ект ААТ "Белкніга" ў Оршы і 15-ы ў Віцебскай вобласці (усяго сетка крам прадпрыемства ўключае больш за 100 аб'ектаў па ўсёй краіне). Асартымент прадстаўленай літаратуры ўключае каля 15 тыс. адзінак кніжнай прадукцыі, у тым ліку мастацкай і сацыяльна-значнай. Шырока прадстаўлены дзіцячыя і вучэбна-метадычныя выданні, кнігі беларускіх выдавецтваў і літаратурныя навінкі. У краме створана 10 працоўных месцаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)