8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З вялікім задавальненнем хачу адзначыць, што адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам развіваюцца дастаткова плённа. Мне вельмі прыемна адзначыць, што за час вашай працы актывізаваліся нашы адносіны на высокім і найвышэйшым узроўні. Добрыя, даверлівыя адносіны нашых прэзідэнтаў, вядома, даюць нам магчымасць плённа супрацоўнічаць па ўсіх напрамках. Важна, што мы адкрылі пасольства Узбекістана ў нашай краіне. Развіваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны, культурныя, у сферы адукацыі. Прайшоў I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, і мы спадзяёмся, што гэтая традыцыя будзе працягнута", - сказала Наталля Качанава.
Спікер акцэнтавала ўвагу, што паміж краінамі ўсталяваліся і добрыя міжпарламенцкія сувязі.
"Пры Савеце Рэспублікі створаны маладзёжны савет, і нашы хлопцы першымі сталі супрацоўнічаць менавіта з моладдзю Узбекістана. Думаю, гэта знакавая падзея. Таму што, калі будзе ўзаемадзейнічаць моладзь, у нас будуць сур'ёзныя перспектывы, - расказала яна. - Я ўпэўнена, што вы з'язджаеце з самымі цёплымі ўспамінамі аб нашай краіне і народзе. Хачу пажадаць вам поспехаў і падзякаваць за такое добрае, плённае супрацоўніцтва".