Прэзідэнцкія выбары стануць ключавой падзеяй у палітычным жыцці Беларусі ў 2020 годзе. Пра гэта сёння падчас адкрыцця вясенняй сесіі Савета Рэспублікі заявіла яго старшыня Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавой падзеяй у палітычным жыцці краіны стануць прэзідэнцкія выбары, бо мы выбіраем будучыню нашай краіны. Гэта адказны перыяд для ўсіх органаў улады і нам неабходна прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтай важнай палітычнай кампаніі", - сказала яна.
Спікер падкрэсліла, што "выбары павінны прайсці на высокім арганізацыйным узроўні, у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і дзеючым выбарчым заканадаўствам".
Наталля Качанава адзначыла, што 2020 год азнаменаваны шэрагам знакавых падзей. "Мы адзначаем 75-годдзе Вялікай Перамогі - свята, якое стала сімвалам свабоды і незалежнасці, блізкае кожнай беларускай сям'і. Захаванне гістарычнай памяці аб вайне, клопат аб ветэранах, патрыятычнае выхаванне моладзі - найважнейшыя напрамкі працы членаў Савета Рэспублікі, якія неабходна развіваць, напаўняць новымі праектамі", - сказала яна.
Фота Андрэя Покумейкі