27 верасня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Чынныя каэфіцыенты індэксацыі тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію зменены ў Беларусі з 1 верасня бягучага года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №151, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю міністэрства.
Змены праведзены для забеспячэння своечасовай аплаты за імпартуемыя ў Беларусь энергурэсурсы, растлумачылі ў Мінэканомікі. У Беларусі цэны (таIFы) на прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію ўстанаўліваюцца ў беларускіх рублях. Прыродны газ рэспубліка імпартуе з Расіі. Кантракты на пастаўку прыроднага газу заключаюцца ААТ "Белтрансгаз" з аплатай кошту набытага газу ў доларах ЗША. Для забеспячэння аплаты ўстаноўлены парадак індэксацыі цэн (тарыфаў) на энергурэсурсы.
"Указаны парадак дазваляе газа- і энергазабяспечваючым арганізацыям кампенсаваць затраты, панесеныя пры рэалізацыі прыроднага газу і пры вытворчасці энергіі і якія залежаць ад змены курса беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША", - адзначылі ў міністэрстве.
Да складнікаў цаны (тарыфу), якія залежаць ад змены курса беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША (індэксуемай долі), адносяцца затраты на паліва і купляемую энергію, дапаможныя матэрыялы, запчасткі і іншыя, што не вырабляюцца ў рэспубліцы, і г.д.-0-
БЕЛТА
Каэфіцыенты індэксацыі тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію зменены ў Беларусі
27.9.20110 праглядаў