Ёлачныя базары Лепельскага лясгаса адкрываюцца 20 снежня і запрашаюць усіх за галоўнай гераіняй Новага года – свежай, духмянай ёлкай ці сасной!

Выбірайце жывое дрэва, выгадаванае з клопатам пра прыроду, і падтрымайце адказнае лесакарыстанне. Нашы елкі – гэта гарантыя святочнай атмасферы і экалагічнасці!

Шукайце па адрасах:

- г. Лепель, ТАА «БелЛепельСнаб» вул. Партызанская, 19;
- г. Лепель, вул. Будзённага (на тэрыторыі аўтастаянкі каля крамы «Маяк»);
- в. Бароўка.

Рэжым працы: у буднія дні — з 10:00 да 18:00, у выхадныя і святочныя дні — з 10:00 да 16:00.

Таксама рэалізацыя навагодніх прыгажунь будзе ажыццяўляцца на тэрыторыі сядзіб лясніцтваў у працоўныя дні з 08:00 да 17:00.

Лясніцтвы размешчаны:
- г. Лепель, вул. Віцебская, 13В;
- аг. Стаі, вул. Лепельская, 35;
- аг. Слабада;
- в. Новыя Валосавічы, вул. Лясная, 19;
- аг. Камень, вул. Цэнтральная, 2.