Як патлумачылі ў Лепельскім лясгасе, набыць лясную прыгажуню лепельчане змогуць на ёлачных кірмашах, якія запрацуюць з 2️⃣1️⃣ снежня.
Нагадаем, елку лепш набыць на легальным ёлачным кірмашы, у спецыялізаванай краме ці ў лясніцтве. Там прадаюць дрэвы, выгадаваныя ў гадавальніках ці высечаныя на лясных участках, якія падлягаюць расчыстцы.У легальнага прадаўца ёсць дазвольны талон на гандаль, касавы апарат, лінейка для вымярэння елак, падрабязны прэйс-ліст, паковачны матэрыял. А само месца продажу пазначана адпаведнай шыльдай.