З надыходам вясны супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС асаблівую ўвагу надаюць прафілактыцы ДТЗ з удзелам мотатранспарту.
З надыходам вясны супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС асаблівую ўвагу надаюць прафілактыцы ДТЗ з удзелам мотатранспарту. Інспектары нагадалі мотацыклістам, чаму ахоўны моташлем з'яўляецца абавязковым атрыбутам мота-байкера. Відавочную карысць прыносіць пастаянна ўключаныя ў руху блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні — гэта дазволіць зрабіцца больш заўважным для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Асаблівай увагі патрабуе праезд скрыжаванняў: набліжаючыся да іх, трэба зніжаць хуткасць. Разам з тым варта пастаянна ацэньваць дарожную сітуацыю, празмерна не разганяцца і не дапускаць рызыкоўнага выезду на сустрэчную паласу.Колаў менш — небяспекі больш!
13.4.20230 праглядаў