Пад такім дэвізам па ўсёй нашай краіне 29 красавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Усе мерапрыемствы, праводзімыя супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі ў рамках дадзенага адзінага дня, будуць накіраваны на прафілактыку і папярэджанне ДТЗ з удзелам двухколавага транспарту.



Сёння нам хацелася б звярнуцца да кіроўцаў, якія кіруюць так званым «малым транспартам» - матацыкламі і мапедамі. Гэта выклікана тым, што ў апошнія дні зводкі дарожна - транспартных здарэнняў літаральна стракацяць выпадкамі аварый, здзейсненых матацыклістамі.

Матацыкл у умелых руках і пры сур'ёзным да яго стаўленні вельмі надзейны. Але ўразлівым месцам гэтага транспарту з'яўляецца няўстойлівасць, большы, чым у аўтамашыны, тармазны шлях. Таму карыстацца ім трэба асцярожна і разважліва. А, што адбываецца насамрэч?

Хоць Правілы дарожнага руху строга агаворваюць хуткасць, як у населеных пунктах, так і за іх межамі, нямала можна бачыць такіх «аматараў вострых адчуванняў», якія мчацца па дарогах, забыўшыся пра ўсякую асцярожнасць, абганяюць транспарт і справа, і злева, змяняюць кірунак руху, не падаючы сігналаў папярэджання, кіруюць матацыкламі, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, без ахоўных матацыклетных шлемаў. У выніку гінуць, атрымліваюць траўмы самі і іх пасажыры.

Шкада, але не заўсёды довады супрацоўнікаў ДАІ даходзяць да свядомасці гора - кіроўцаў. Часцей за ўсё бывае так, што сэнс папярэджання многія пачынаюць разумець, калі ўжо адбылося непапраўнае. Асабліва сур'ёзнае становішча з аварыйнасцю на мотатранспарце складваецца ў сельскай мясцовасці, дзе пракантраляваць матацыклістаў вельмі цяжка.

Хацелася б закрануць яшчэ адзін бок праблемы аварыйнасці сярод матацыклістаў. Сёння ўжо нікога не здзіўляе, што бацькі купляюць сваім сынам, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, мапеды і нават матацыклы, давяраюць ім свае двухколавыя машыны. Пры гэтым не ўсе задаюцца пытаннямі: дзе іх сын будзе вучыцца кіраваць мапедам або матацыклам, ці дастаткова ён дысцыплінаваны і строгі да сябе? Часта матацыклы, чамусьці забываюць зарэгістраваць у ДАІ і прадставіць на тэхнічны агляд. Асабліва гэта тычыцца сельскай мясцовасці.

Дзяржаўтаінспекцыя, натуральна, прымае меры па спыненні фактаў кіравання падлеткамі мапедамі і матацыкламі. Міліцыя высвятляе ў іх, чый матацыкл, чаму ён не зарэгістраваны, складае адміністрацыйныя пратаколы. Але будзем шчырымі, нават гэтыя меры не заўсёды здымаюць праблему. А, як часта міліцыянера не аказваецца на шляху юнага кіроўцы.

Не дапусціць у далейшым падобных надзвычайных здарэнняў можна. Але, каб справіцца з гэтай праблемай ніхто не павінен заставацца ўбаку, ні грамадскасць, ні школа, а самае галоўнае сям'я.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу аматараў мотатэхнікі, што вырашальным умовай паспяховых паездак на матацыкле з'яўляецца строгае выкананне Правілаў дарожнага руху.

Заўсёды трэба памятаць, што матацыкліст у меншай ступені абаронены, чым кіроўца аўтамабіля, якога можа ўберагчы ад траўм корпус аўтамабіля. Кіруючы мотатэхнікай, кіроўца і яго пасажыры, згодна з ПДР абавязаны быць у зашпіленых матацыклетных шлемах.

Таму не забывайце зашпіліць матацыклетны шлем, сродак, які дазваляе захаваць жыццё, знізіць цяжкасць пашкоджанняў пры здарэннях.

Заўсёды саступайце дарогу пешаходам у месцах, дзе яны маюць пераважнае права на рух, жэстам запрашайце іх ісці, калі яны не рашаюцца.

Кіруйце матацыклам так, каб у Вас заставаўся час для ацэнкі дарожнай сітуацыі і выканання неабходных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі руху.

Памятайце, што найлюты вораг кіроўцы – алкаголь.