Колькасць дзяцей у Беларусі за восем гадоў вырасла на 6,1%. Гэта вынікае са статыстычнага агляду да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), апублікаванага на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.
Колькасць дзяцей у Беларусі за восем гадоў вырасла на 6,1%. Гэта вынікае са статыстычнага агляду да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), апублікаванага на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.
На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 1 865 тыс. дзяцей да 18 гадоў. У параўнанні з пачаткам 2010 года іх колькасць павялічылася на 107 тыс. (на 6,1%). На долю дзяцей да 6-гадовага ўзросту прыпадае 43,4% ад агульнай колькасці дзяцей (809 тыс.), да ўзросту 14 гадоў - 42,2% (або 786 тыс.). 15-17-гадовых у рэспубліцы налічваецца 270 тыс. (14,4%).
У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася 103 тыс. дзяцей і, у адпаведнасці з штогадовай тэндэнцыяй, - хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак (53 тыс. да 50 тыс.). У мінулым годзе было 1099 выпадкаў нараджэння двайнят, тройні нарадзіліся ў 16 сем'яў.
Тэндэнцыя да нараджэння другога і наступных дзяцей, якая намяцілася ў апошнія гады, працягваецца. У мінулым годзе доля дзяцей, народжаных другімі, склала 39,5% ад агульнай колькасці народжаных, трэцімі і больш - 20,3%, тады як у 2010 годзе - 36,1% і 11,6% адпаведна.
Дзяржава надае асаблівую ўвагу ўзмацненню матэрыяльнай падтрымкі сем'яў у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Памер дапамогі пры нараджэнні дзіцяці ў маі 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 12,4%, памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў - на 19,4%.
Значная ўвага надаецца пытанням абароны дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. На пачатак 2018 года колькасць дзяцей-сірот у рэспубліцы склала 19,1 тыс., з іх у сем'ях выхоўвалася 15,7 тыс., у дзіцячых інтэрнатных установах - 3,4 тыс.
Большасць дзяцей (78,9%) пражывае ў гарадах і пасёлкам гарадскога тыпу.
Мэты ўстойлівага развіцця (МУР), прынятыя дзяржавамі-членамі ААН, неадрыўна звязаны з правамі чалавека ў цэлым і правамі дзяцей у прыватнасці. Клопат пра дзяцей ляжыць у аснове забеспячэння эканамічнай і сацыяльнай устойлівасці. Дасягненне МУР - гэта адказнасць дарослых, якія абавязаны зрабіць так, каб для дзяцей свет стаў лепшым.