Колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях працы і сацыяльнай абароны ў Віцебскай вобласці зніжаецца
27.11.20120 праглядаў
27 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці адзначаецца ўстойлівае зніжэнне колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях працы, занятасці і сацыяльнай абароны. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела па арганізацыйна-кадравых, прававых пытаннях і рабоце з насельніцтвам камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Марына Каралёва.
Паводле яе слоў, за студзень-кастрычнік у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама паступіла звыш 600 пісьмовых зваротаў, што на 21,3% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Колькасць пісьмовых зваротаў, якія паступілі ў арганізацыі сістэмы камітэта, знізілася больш чым на 8% да 8,2 тыс. Пры гэтым значна знізілася іх колькасць у Браслаўскім, Глыбоцкім, Першамайскім (Віцебска) раёнах, Оршы, Наваполацку, Віцебску.
Амаль у тры разы больш у мінулым перыядзе разгледжана вусных зваротаў (10,3 тыс.). "Гэта сведчыць у першую чаргу аб больш эфектыўнай працы супрацоўнікаў з заяўнікамі. Пацвярджэннем таму з'яўляецца і зніжэнне на 26% зваротаў насельніцтва ў вышэйстаячыя арганізацыі", - адзначыла Марына Каралёва.
У цэлым за дзесяць месяцаў значна скарацілася колькасць зваротаў па ўсіх напрамках работы камітэта, у тым ліку па пытаннях аховы і дзяржэкспертызы працы - на 47,6%, занятасці насельніцтва - на 46%, стацыянарных сацыяльных устаноў - на 44%, сацыяльнай падтрымкі насельніцтва - на 42%, пенсійнага забеспячэння - на 8,1%.
Для забеспячэння ўсебаковага, якаснага разгляду пытанняў заяўнікаў спецыялісты арганізацый сістэмы камітэта рэгулярна ўдзельнічаюць у навучальных семінарах, атрымліваюць метадалагічную і практычную дапамогу. Разам з гэтым перыядычна праводзіцца праверка ўзроўню іх ведаў, а вынікі работы са зваротамі грамадзян улічваюцца пры правядзенні атэстацыі. Таксама камітэтам наладжаны сістэматычны маніторынг работы на месцах са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта на пастаяннай аснове працуе 13 тэлефонаў гарачай лініі. Характэрна, што большасць пытанняў, якія на іх паступаюць, носяць даведачна-кансультацыйны характар.
Активно рэалізуецца практыка выязных прыёмаў, сустрэч у працоўных калектывах, падчас якіх абмяркоўваюцца хвалюючыя насельніцтва пытанні аховы і ўмоў працы, сацыяльна-працоўных адносін, пенсійнага забеспячэння, занятасці і сацыяльнай падтрымкі. "Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі найбольш актуальныя з іх перыядычна асвятляюцца ў друку", - дадала Марына Каралёва. Яна падкрэсліла, што рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы №2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату" знаходзіцца ў камітэце на пастаянным кантролі.-0-
БЕЛТА