10 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Колькасць зваротаў у гаспадарчы суд Віцебскай вобласці вырасла ў I квартале на 56% да 4,1 тыс., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела судовай практыкі гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Вольга Кібісава.
Па 247 справах іскавога вядзення (80,5% ад разгледжаных у прымірыцельнай працэдуры) паміж бакамі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны пагадненні аб прымірэнні. "Заключаныя пагадненні аб прымірэнні дазволілі бакам не толькі зэканоміць грашовыя сродкі, але і пераадолець канфлікт з захаваннем магчымасці сумеснага супрацоўніцтва", - адзначыла Вольга Кібісава, дадаўшы, што патэнцыял прымірыцельнай працэдуры таксама быў запатрабаваны на стадыі выканаўчага вядзення: 2 выканаўчых вядзення перададзена ў прымірыцельную працэдуру, па якіх заключаны міравыя пагадненні на ўмовах растэрміноўкі плацяжу.
З выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі суддзямі першай інстанцыі праведзена 55 судовых пасяджэнняў, што дазволіла суб'ектам гаспадарання зэканоміць грашовыя сродкі на камандзіровачныя выдаткі, а іх прадстаўнікам - працоўны час.
Суб'екты гаспадарання працягваюць эфектыўна спаганяць даўгі, выкарыстоўваючы інстытут загаднага вядзення: за студзень-сакавік у суд паступіла каля 3,1 тыс. заяў аб узбуджэнні загаднага вядзення, што ў 2,7 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2011 года (1121).
Работа аддзела выканання судовых пастаноў гаспадарчага суда характарызуецца наступнымі лічбамі: узбуджана 3,1 тыс. выканаўчых вядзенняў, што на 43% больш адпаведнага ўзроўню мінулага года. Выканана 3 101 вядзенне, што на 42% больш, чым за студзень-сакавік 2011-га. Прызначана было 32 таргі, з якіх 9 апынуліся выніковымі. Акрамя гэтага, праведзена 6 электронных таргоў і столькі ж прызначана для правядзення ў красавіку-маі гэтага года.-0-
БЕЛТА
Колькасць зваротаў у гаспадарчы суд Віцебскай вобласці вырасла ў I квартале на 56%
10.4.20120 праглядаў