Колькасць выпадкаў цяжкага траўматызму знізілася ў Віцебскай вобласці за I квартал на 27,6%
10.4.20120 праглядаў
10 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Зніжэнне выпадкаў цяжкага траўматызму і гібелі на вытворчасці адзначаецца ў Віцебскай вобласці па выніках I квартала, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.
За студзень-сакавік у рэгіёне зарэгістравана 5 выпадкаў гібелі людзей на вытворчасці і 21 - з цяжкім зыходам, што адпаведна на 16,6% і 27,6% менш за аналагічны ўзровень мінулага года.
Выпадкі са смяротным зыходам адбыліся ў Віцебску, Лёзненскім, Пастаўскім (па 1) і Чашніцкім (2) раёнах. Факты цяжкага траўматызму зарэгістраваны ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Сенненскім, Талачынскім раёнах, Оршы, Наваполацку і іншых раёнах.
Пры агульнай станоўчай тэндэнцыі ў цэлым па вобласці рост смяротнага траўматызму адзначаецца ў Лёзненскім, Пастаўскім, Чашніцкім раёнах, атрымання цяжкіх траўм - у Браслаўскім, Сенненскім, Талачынскім раёнах і Оршы, Віцебску. Асноўнай прычынай большасці ўсіх няшчасных выпадкаў з'яўляецца нізкі ўзровень працоўнай і выканаўчай дысцыпліны работнікаў, кіраўнікоў і спецыялістаў, адзначыў Сяргей Ануфрыеў, падкрэсліўшы, што з улікам гэтага дзяржаўнымі інспектарамі Віцебскага абласнога ўпраўлення працягнуты маніторынг працоўнай дысцыпліны.
За студзень-сакавік праверкі выканання працоўнай дысцыпліны і арганізацыі прапускнога рэжыму былі праведзены ў 156 арганізацыях, у тым ліку ў 109 - недзяржаўнай формы ўласнасці. Адпаведныя парушэнні на дадзеных прадпрыемствах дапусцілі 1,3 тыс. работнікаў. Да дысцыплінарнай адказнасці за гэта былі прыцягнуты 1,1 тыс. чалавек, з іх 126 аб'яўлены заўвагі, 463 - вымовы, 486 - звольнены.
Віцебскім абласным упраўленнем з пачатку года праводзілася мэтанакіраваная работа па ўзмацненні нагляду за суб'ектамі гаспадарання па выкананні імі патрабаванняў Дырэктывы №1 і заканадаўства па пытаннях аховы працы на прадпрыемствах вобласці. Па выніках праверак за студзень-сакавік у правяраемых суб'ектаў гаспадарання дзяржінспектарамі працы выяўлена і пазначана ў актах праверак 4,2 тыс. парушэнняў. У сувязі з небяспекай эксплуатацыі прыпынялася або забаранялася ў мінулым перыядзе праца 244 адзінак станкоў, машын і іншага абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю работнікаў, прыпынялася праца трох цэхаў (участкаў). Па патрабаванні дзяржаўных інспектараў працы былі адхілены ад выканання работ 299 работнікаў, што на 52% больш у параўнанні са студзенем-сакавіком 2011 года.
Да адміністрацыйнай адказнасці за мінулы перыяд 2012 года ў выглядзе штрафу за парушэнне заканадаўства аб ахове працы прыцягнуты 31 наймальнік, 263 службовыя асобы. Агульная колькасць выдадзеных за мінулы перыяд 2012 года штрафаў склала 294, што на 46% больш аналагічнага ўзроўню мінулага года. Да дысцыплінарнай адказнасці за гэты перыяд прыцягнуты 174 службовыя асобы. Па ўстаноўленых 17 фактах невыканання выдадзеных за студзень-сакавік 2012 года прадпісанняў, у адпаведнасці з патрабаваннямі арт. 23.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі інспектарамі працы аформлены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні і накіраваны ў суды.-0-
БЕЛТА