16 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Колькасць зваротаў грамадзян у Віцебскі аблвыканкам па працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі зменшылася ў 2011 годзе больш чым на траціну, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік справамі аблвыканкама Аляксей Матюшко. На думку суразмоўніка, зніжэнне скаргаў на працу камунальных службаў тлумачыцца ўстойлівай працай усіх камунальных аб'ектаў. У эксплуатацыю пасля рамонту летась уведзена 128,4 тыс. кв.м жылога фонду. У адпаведнасці з праграмай па водазабеспячэнні і водаадвядзенні "Чыстая вада" вялося будаўніцтва і рэканструкцыя 22 аб'ектаў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, 9 з якіх уведзены. У выніку рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па зніжэнні затрат на паслугі насельніцтву зэканомлена Br21,4 млрд. Па выніках 2011 года зніжэнне затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах да ўзроўню мінулага года склала 5,2% пры заданні 5%. Разам з тым існуючыя ў галіне нявырашаныя праблемы, у тым ліку наяўнасць значнай долі сталага і аварыйнага жыллёвага фонду, недастатковае фінансаванне капітальнага рамонту і нізкі кантроль за якасцю выконваемых работ і паслуг, а часам проста абыякавасць і няўважлівасць да праблем грамадзян, выклікаюць абгрунтаваныя звароты грамадзян, канстатаваў Аляксей Матюшко. У большасці выпадкаў жыхары найбольш востра ставяць пытанні аб парушэннях нарматыўных тэрмінаў пастаноўкі жылых дамоў на капітальны рамонт, выказваюць патрабаванні аб правядзенні рамонту дахаў, зношаных унутрыдамавых інжынерных сетак, тэрмарэнавацыі знешніх сцен. Жыхары сельскіх раёнаў выказваюць скаргі на парушэнні ў водазабеспячэнні, якасць пітной вады, стан добраўпарадкавання вуліц сельскіх населеных пунктаў. Пры зніжэнні на 30% агульнай колькасці зваротаў грамадзян, якія паступілі ў аблвыканкам па пытаннях ЖКГ, значная іх колькасць паступіла з Віцебскага, Лёзненскага, Аршанскага, Талачынскага раёнаў, гарадоў Віцебск і Орша. У цэлым па Віцебскай вобласці ў 2011 годзе на 25% скарацілася колькасць зваротаў грамадзян, якія паступілі ў аблвыканкам, на 18% - у гаррайвыканкамы. На 22% скарацілася колькасць зваротаў грамадзян, якія паступілі ў аблвыканкам з вышэйстаячых дзяржаўных органаў, на 36% - у гаррайвыканкамы. Паменшылася на 46% колькасць паўторных зваротаў грамадзян у аблвыканкам, іх колькасць у гаррайвыканкамах засталася на ўзроўні 2010 года. -0-

БЕЛТА