7 студзеня на плошчы Свабоды Лепеля адбылося традыцыйнае народнае свята “Каляды”, у якім прынялі ўдзел сотні лепельчан і гасцей горада.
Працавалі калядныя пляцоўкі прадпрыемстваў і ўстаноў: электрамеханічнага завода, малочнакансервавага камбіната, хлебазавода, рамонтна-механічнага завода, АТП № 14, аграрна-тэхнічнага каледжа і іншых.
Прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Прыйшлі Каляды – усе людзі рады!” Увазе ўдзельнікаў свята была прадстаўлена канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці пад назвай “Святочны настрой”.
Лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці і калядныя пляцоўкі прадпрыемстваў і ўстаноў былі адзначаны каштоўнымі падарункамі.