Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на прадпрыемстве арганізавалі экскурсійную паездку на Лінію Сталіна, дзе таксама праходзіла рэканструкцыя бою.
Уражанні вельмі яркія і моцныя. Важна наведваць такія месцы, каб адчуць усю моц духу нашага народа.
Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» – адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Комплекс ствараўся метадам народнай будоўлі, у якой прымалі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы розных форм уласнасці, энтузіясты.
Калектыў камунальнага ўнітарнага вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Лепельскае" таксама не забывае пра важнасць наведвання гістарычных мясцін
24.2.20250 праглядаў