«Калядныя дзянькі» праходзяць у Лепельскім раённым краязнаўчым музеі з удзелам фальклорнага народнага клуба «Кругаверць».

Цёплая атмасфера, святочныя песні і сапраўдная Каляда — менавіта такім стаў гэты дзень для ўсіх удзельнікаў свята.

Каляды — вясёлы свята, старажытная славянская народная традыцыя. Нашы продкі загадзя рыхтаваліся да свята. Як гэта адбывалася і як святкавалі Каляды на Лепельшчыне, даведаліся навучэнцы школ Лепеля і раёна, а таксама гімназіі ім. І.М.Ерашова.

Дарэчы, навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Гістарычнае краязнаўства» гімназіі дапамаглі супрацоўнікам музея ў арганізацыі і афармленні пазнавальна-забаўляльнай праграмы.

Якія стравы павінны быць на святочным стале, як праходзіць абрад калядавання, які сімвал «Каляд» – дзецям расказалі пра многія святочныя традыцыі.

«Замацаваць веды» можна было і на практыцы – паўдзельнічаць у абрадзе «Жаніцьба Цярэшкі», выканаць тэматычныя песні, пагадаць на будучыню

Не абышлося без яркіх і запамінальных персанажаў традыцыйных калядных святаў: Мядзведзя, Чорта, Звяздара і, вядома ж, Казы — галоўнага сімвала калядных калядак, сімвала ўрадлівасці і багатага ўраджаю.

Удзельнікі пра