Больш за 500 юных турыстаў з усёй вобласці змагаліся за званне наймацнейшых. Нашы дзеці прадэманстравалі навыкі арыентавання, пераадолення натуральных перашкод і зладжаную камандную працу. Іх упартасць і падрыхтоўка дазволілі заняць ганаровае месца сярод наймацнейшых каманд вобласці. У агульнакамандным заліку лепельчане сталі шостымі з 22 каманд.
Віншуем юных турыстаў і іх кіраўнікоў з годным выступленнем! Жадаем новых перамог і яркіх паходных уражанняў!
Каманда Лепельскага раёна (сярэдняя група 2010-2012 г.н.) заняла 3-е месца ў тэхніцы пешаходнага турызму на абласным турыстычным злёце школьнікаў
26.5.20250 праглядаў