Каманда моладзі Лепельскага раёна актыўна ўключылася ў работу абласнога маладзёжнага форуму БРСМ «Аса», які праходзіць на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Энергетык»

Удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве — важная частка жыцця маладых людзей рэгіёна, якія імкнуцца да развіцця сваіх лідарскіх якасцей і рэалізацыі творчага патэнцыялу.

Праграма форуму насычана разнастайнымі падзеямі: ад інтэлектуальных конкурсаў да спартыўных спаборніцтваў.

- Гэта выдатная пляцоўка для абмену вопытам паміж маладымі актывістамі з розных куткоў вобласці, якая дазваляе завесці новыя знаёмствы, устанавіць карысныя сувязі і атрымаць каштоўныя веды, якія дапамогуць ім у далейшым развіцці.