4 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каманда Віцебскай вобласці прайграла камандзе Прэзідэнта Беларусі з лікам 4:9 (1:2; 0:4; 3:3) у чарговым матчы Пятых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які адбыўся сёння ў лядовым палацы Віцебска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Самымі рэзультатыўнымі гульцамі каманды Прэзідэнта сталі Павел Белы і Сяргей Шыткоўскі. У камандзе Віцебскай вобласці найбольш рэзультатыўным аказаўся абаронца Руслан Жаголь. Найлепшымі гульцамі матчу прызнаны нападаючы каманды Прэзідэнта Сяргей Шыткоўскі і нападаючы каманды Віцебскай вобласці Аляксандр Найденка. Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - адны з самых значных спаборніцтваў сярод аматараў спорту ў Беларусі. Ахоп усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнічыя склады каманд і дастаткова высокі для аматараў узровень майстэрства прыцягваюць усё больш і больш заўзятараў на трыбуны, а гэта значыць, што папулярнасць хакея і здаровага ладу жыцця ў краіне расце. Андрэй Скабелка, Уладзімір Цыплакоў, Аляксандр Андрыеўскі, Міхаіл Захараў, у мінулым легендарныя прафесійныя гульцы, цяпер з задавальненнем удзельнічаюць у рэспубліканскіх аматараў спаборніцтвах. Арганізатарамі Пятых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму, Асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Чарговы матч гэтага хакейнага турніру таксама адбудзецца ў Віцебску. 17 сакавіка мясцовая каманда змагаецца з дружынай Гродзенскай вобласці.-0-

БЕЛТА