4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская камісія па каардынацыі разлікаў за выкананыя работы ў будаўніцтве пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Пятра Пракаповіча будзе створана ў Беларусі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №92 ад 31 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Орган ствараецца з мэтай каардынацыі пытанняў пагашэння запазычанасці і забеспячэння своечасовага фінансавання выкананых будаўніча-мантажных работ. Гэта датычыцца аб'ектаў, якія фінансуюцца цалкам або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, знешніх дзяржпазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі ўрада). Таксама размова ідзе пра ўзвядзенне жылых дамоў - за выключэннем тых, якія фінансуюцца з выкарыстаннем сродкаў замежных інвестараў.
Новай пастановай, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, зацверджана палажэнне аб рэспубліканскай камісіі. Яна будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове. Асноўнымі задачамі органа будуць маніторынг стану запазычанасці і прычын іх узнікнення па крыніцах фінансавання будаўніцтва аб'ектаў, прыняцце мер па забеспячэнні своечасовай і поўнай аплаты за выкананыя работы, а таксама кантроль за рэалізацыяй рашэнняў камісіі.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)