Камісія па процідзеянні карупцыі
На розных этапах грамадскага развіцця адной з самых згубных з'яў выступае карупцыя. Злоўжыванне ўладай для атрымання выгады ў асабістых мэтах суправаджае чалавецтва з найстаражытнейшых часоў. Карупцыйныя правапарушэнні наносяць каласальную матэрыяльную шкоду сучасным дзяржавам. У Рэспубліцы Беларусь створаны і на практыцы рэалізаваны механізмы дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі, якія даказалі сваю эфектыўнасць.
У беларускім заканадаўстве карупцыя вызначана як наўмыснае выкарыстанне службовага становішча ў мэтах супрацьпраўнага атрымання маёмасці або іншай выгады, а таксама падкуп службовай або прыраўнаванай да яе асобы. «Карупцыйныя сродкі» зніжаюць здольнасць дзяржавы вырашаць актуальныя сацыяльныя праблемы насельніцтва.
План работы камісіі на 2026 год
Палажэнне аб камісіі па процідзеянні карупцыі
Склад камісіі па процідзеянні карупцыі
Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй»