Кітайскі рынак становіцца ўсё больш перспектыўным для беларускіх вытворцаў. Віцебская вобласць – не выключэнне. Рост імпарту ў Паднябесную набірае абароты. Начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Валянціна Глебко называе лічбы:

– Толькі за 10 месяцаў бягучага года сумарны аб'ём экспарту прадукцыі прадпрыемстваў вобласці на кітайскі рынак дасягнуў 45,6 млн даляраў. Рост – у 1,8 раза да аналагічнага перыяду мінулага года. Асаблівым попытам у КНР карыстаецца наша харчаванне і сельскагаспадарчая сыравіна. Толькі на гэтых пазіцыях нашы прадпрыемствы зарабілі 21 млн даляраў. Дарэчы, доля харчавання ў экспарце тавараў вобласці ў Кітай салідная – 46,1 працэнта.

Хто з прамыслоўцаў падтрымлівае найбольш цесныя сувязі з кітайскімі партнёрамі? Віцебскі маслаэкстракцыйны завод адгрузіў 2,7 тысячы тон рапсавага масла. Віцебская бройлерная птушкафабрыка паставіла 2,4 тысячы тон мяса птушкі, Верхнядзвінскі масласырзавод – больш за 2,7 тысячы тон малочнай сыроваткі, Полацкі малочны камбінат – амаль 600 тон сухога малака. Сваю прадукцыю актыўна адпраўлялі таксама Віцебскі мясакамбінат і Глыбоцкі малочна-кансервавы. Без малога 100 тон ільнавалакна прадаў у КНР Арэхаўскі ільнозавод, амаль 240 тон – Дубровенскі. ТАА «Белфуд Прадакшн» экспартавала 30,2 тоны дзіцячага харчавання. Віцебскі лікёра-гарэлачны завод адгрузіў у гэту краіну больш за 34 тоны стопрацэнтнага спірту. Кандытарскі камбінат «Віцьба» – амаль 325 тон кандытарскіх вырабаў.
У камітэце эканомікі адзначылі, што акрамя харчавання ў КНР вельмі запатрабаваны нашы прысадкі да змазачных маслаў, вырабы дрэваапрацоўкі, шклавалакно, фітынгі і ільнатканіна.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by