Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, бізнес-праекты, з мэтай будаўніцтва, набыцця капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.
Дзяржаўная фінансавая падтрымка аказваецца шляхам прадастаўлення:
субсідый для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі,
субсідый для пакрыцця часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды.
Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на конкурснай аснове суб'ектам прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.
Пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі:
у беларускіх рублях, ажыццяўляецца ў памеры не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату пакрыцця часткі працэнтаў;
у замежнай валюце – у памеры не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце.
Пакрыццё ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату прыняцця рашэння аб пакрыцці часткі працэнтаў.
Пакрыццё часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды ажыццяўляецца ў памеры, які не перавышае 0,5 памеру ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўцы.
У выпадку набыцця аб'ектаў лізінгу за замежную валюту пакрыццё часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату прыняцця рашэння аб пакрыцці часткі расходаў на гэтыя плацяжы.
Прыём дакументаў на ўдзел у конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Падрабязней на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама: у раздзеле ”Дзелавое супрацоўніцтва“ (Бізнес → Конкурсы)