Урадам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб падаўжэнні тэрміну абарачэння іменных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» па 31 снежня 2025 г. Адпаведная пастанова прынята 24 жніўня 2022 года.

На цяперашні час у рэспубліцы для абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі 162 адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг. З іх 14 прадпрыемстваў знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

На сённяшні дзень найбольш прывабнымі могуць быць акцыі такіх прадпрыемстваў як «Полацк Шкловалакно», «Рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №3» г. Наваполацк, Віцебскі мотарарамонтны завод.

Абмяняць належачыя грамадзянам іменныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць» на дзяржаўныя акцыі магчыма ў падраздзяленнях ААТ «АСБ Беларусбанк», якія выконваюць названыя аперацыі.

Непасрэдна ў Віцебску чэкі «Маёмасць» можна абмяняць у аддзяленні Беларусбанка №200/2024 па вул. Смаленскай, 9а.

Кансультацыйна-даведачную інфармацыю аб абмене чэкаў «Маёмасць» на акцыі акцыянерных таварыстваў можна атрымаць па тэл. 147. Пры звароце неабходна прад'явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат чэкаў «Маёмасць».

Пры абмене грамадзяне Беларусі маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, сужэнцаў, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуляў, свякрухі, цесця і цешчы), пры ўмове, што дорацца (атрымліваюцца па спадчыне) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не больш за 250 іменных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і, згодна з заканадаўствам, надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб яго дзейнасці, а таксама правам на продаж, дарэння і перадачу належачых яму акцый па спадчыне.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by