У Лепельскім райвыканкаме адбылося выязное пасяджэнне калегіі
У Лепельскім райвыканкаме адбылося выязное пасяджэнне калегіі
Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Юрыя Дзядзёлы.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны вынікі праверкі ў дачыненні да мясцовага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі — КУВП «Бароўка».
У ходзе пасяджэння былі дэталёва разгледжаны выяўленыя парушэнні бюджэтнага і працоўнага заканадаўства, заканадаўства аб закупках, пры распараджэнні дзяржмаёмасцю, аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
Па выніках пасяджэння калегіі выпрацаваны канкрэтныя прапановы, накіраваныя на недапушчэнне парушэнняў заканадаўства з боку арганізацыі ЖКГ і ўзмацненне ролі райвыканкама па арганізацыі эфектыўнай працы прадпрыемства.
http://www.lepel-kraj.by/organizacii-zhkx-na-osobom-kontrole/
Яна Міснік.