Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» па ўзгадненні з аблвыканкамам вызначаны пералік акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх, што належаць Віцебскай вобласці, прапануюцца да продажу ў 2022 годзе.

Пры падрыхтоўцы пераліку камітэт зыходзіў з наступнага прынцыпу – захаваць ва ўласнасці вобласці пакеты акцый у памеры 50% + 1 акцыя.

Пакеты акцый, памер якіх складае менш за ўказаны аб'ём, прапанаваны для рэалізацыі патэнцыйным інвестарам ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на аўкцыёнах.

Акрамя таго, прадугледжана, што памер прапанаваных да продажу пакетаў акцый можа быць зменены з улікам канкрэтных прапаноў інвестараў, якія адпавядаюць інтарэсам гаспадарчых таварыстваў і Віцебскай вобласці.

З 30 прапанаваных прадпрыемстваў – 21 працуюць рэнтабельна, скончыўшы мінулы год з прыбыткам, і стабільна выплачваюць дывідэнды.

Найбольш высокія дывідэнды выплацілі ў мінулым годзе ААТ «Віцебскі маторарамонтны завод», ААТ «Завод Эвістар», ААТ «Будаўнічы трэст №9 г.Віцебска», ААТ «Кераміка».

У мінулым 2021 годзе інвестары праявілі цікавасць да ААТ «Кераміка» і ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», акцыі якіх былі ацэнены і выстаўлены на аўкцыёны, якія аказаліся нерэзультатыўнымі. У бліжэйшы час камітэт плануе зноў выставіць іх на аўкцыён.

Азнаёміцца з поўным пералікам прадпрыемстваў можна на сайце аблвыканкама і сайце камітэта «Віцебскаблмаёмасць» (http://www.fondgosim.vitebsk.by/privatization/plan-oao-obl2022.pdf)

Пры гэтым варта адзначыць, што акцыі 14 прадпрыемстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, напрыклад акцыі ААТ «Віцебскага маторарамонтнага завода», могуць быць абменены на наяўныя ў грамадзян чэкі «Маёмасць».

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» нагадвае, што тэрмін звароту чэкаў заканчваецца 31 снежня 2022 года.

Зацікаўленым у набыцці акцый, альбо для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, варта звяртацца ў аддзел нагляду ўладальнікаў і распараджэння акцыямі камітэта «Віцебскаблмаёмасць» (тэл. +375(212)-65-34-50).

Крыніца: vitebsk-region.gov.by