Новых уласнікаў знайшлі невыкарыстоўваемыя аб'екты дзяржаўнай маёмасці на чарговых аўкцыёнах 12 студзеня ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».

Новых уласнікаў знайшлі невыкарыстоўваемыя аб'екты дзяржаўнай маёмасці на чарговых аўкцыёнах 12 студзеня ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».

Невыкарыстоўваемы кароўнік у в. Ігналіна выстаўляўся на аўкцыён упершыню, адразу за базавую велічыню. Адзіным пакупніком была прыватная арганізацыя з Наваполацка, якая займаецца экотурызмам і мае свае паляўнічыя ўгоддзі ў Верхнядзвінскім раёне. Новы ўласнік плануе разводзіць тут мармуровых кароў і арганізаваць вытворчасць дэлікатэснай прадукцыі.

Майстэрня ў в. Забелле Бешанковіцкага раёна таксама выстаўлялася на аўкцыён у першы раз, адразу за базавую велічыню і была прададзена адзінаму пакупніку – фізічнай асобе з Мінска. Пакупнік плануе заняцца рамеснай дзейнасцю – на базе майстэрні будзе арганізавана кавальская вытворчасць.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by