20 мая камітэтам Віцебскаблмаёмасць на аўкцыёне прададзена вытворчая база жалезабетонных вырабаў па адрасе Віцебск, зав. Максіма Горкага, 1. У склад прададзенага комплексу ўваходзіць цэх ЖБВ, пабудаваны ў 1990 годзе, агароджа з брамай, два будынкі склада з прыбудовай і абсталяванне. Новаму ўласніку прадастаўляецца зямельны ўчастак плошчай 0,37 га ў арэнду на 25 гадоў.

Вытворчая база раней належала Віцебскаму аддзяленню Беларускай чыгункі і апошнім часам выкарыстоўвалася для разгрузкі вагонаў з цэментам і захоўвання цэменту на складах.
З мінулага года база не выкарыстоўвалася, і было прынята рашэнне аб яе продажы на аўкцыёне. 20 мая аб'ект быў выстаўлены ўжо 3-і раз на аўкцыён, на гэты раз са зніжэннем ацэначнага кошту на 80%.
На гэтую цану знайшлося адразу 3 пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася ў 2,5 разы і на 14 кроку аўкцыёну вытворчая база была прададзена за 147000 руб. прыватнаму прадпрыемству з Віцебска.
Усяго з пачатку года камітэтам Віцебскаблмаёмасць было аб'яўлена 194 аўкцыёны, 42 з якіх аказаліся выніковымі. Найбольшым попытам карыстаюцца аб'екты, якія прадаюцца за базавую велічыню і са зніжэннем цаны на 80% - такіх было 34 аўкцыёны. Усяго сёлета прададзена невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці на суму 803 тыс. руб.
Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.