У Віцебскай вобласці ў наступным годзе плануюць пабудаваць 27 тыс. кв.м жылля, дзе ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне і прыгатаванне ежы будуць за кошт электраэнергіі.

У Віцебскай вобласці ў наступным годзе плануюць пабудаваць 27 тыс. кв.м жылля, дзе ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне і прыгатаванне ежы будуць за кошт электраэнергіі. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі.

Пасля ўводу БелАЭС будзе павялічвацца будаўніцтва электрадамоў, дзе ўжо ёсць неабходная інжынерна-транспартная інфраструктура. Ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне, прыгатаванне ежы - усё будзе забяспечвацца за кошт выкарыстання электраэнергіі. У Віцебскай вобласці па выніках гэтага года ўзвядуць 11 тыс. кв.м. такога жылля. "У 2021 годзе нам даведзена ўжо 27 тыс. кв.м. У нас ёсць узгодненая праграма з аблвыканкамам і Мінэнерга, дзе будуць будавацца такія дамы", - сказаў Аляксандр Шыдлоўскі.

Так, электрадом будзе пабудаваны ў аграгарадку Тулава Віцебскага раёна, у Бешанковічах. Квартал з шматпавярховікамі з'явіцца па вул. Максіма Горкага ў Віцебску: тут будзе пабудавана пяць шматкватэрных жылых дамоў. Цалкам на электраэнергіі будзе мікрараён Нікраполле ў абласным цэнтры.

Усяго ў 2021 годзе ў вобласці плануюць пабудаваць больш за 330 тыс. кв.м. жылля. У гэтым годзе ў Віцебску пачалі забудову мікрараёна Церашкі, завяршыць узвядзенне дамоў у ім маюць намер у 2022-м. Таксама ў будучыні будуць больш развіваць індывідуальнае будаўніцтва.