Пры ўсталяванні і захаванні цёплых умоў надвор'я пасяўная кампанія на Віцебшчыне можа пачацца 4-5 красавіка.
Праўда, у асобных раёнах вобласці ўжо пачалі падкормку азімых збожжавых культур і шматгадовых траў.
Яравы клін сёлета складзе 314 тысяч гектараў, з іх збожжавых і зернебабовых – 135 тысяч гектараў, крыжакветных – каля 19 тысяч гектараў, кукурузы – 80 тысяч гектараў, лёну – 11 тысяч гектараў.
Забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі ў гаспадарках вобласці складае 31 працэнт, азотнымі – 36 працэнтаў, гэта вышэй, чым на аналагічны перыяд мінулага года. Гатоўнасць трактароў складае 87 працэнтаў, у тым ліку энергонасычаных – 77 працэнтаў. Усяго ж у пасяўной кампаніі будзе задзейнічана 6141 трактар, з іх 1167 – энергонасычаных.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by