Аграрыі Віцебскай вобласці прыступяць да ўборкі траў першага ўкосу на наступным тыдні, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Аграрыі Віцебскай вобласці прыступяць да ўборкі траў першага ўкосу на наступным тыдні, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Плошча першага ўкосу складае 240 тыс. га. Першымі іх нарыхтоўку пачнуць асобныя гаспадаркі па поўдні вобласці.

Усяго сёлета аграрыі рэгіёну плануюць нарыхтаваць 134,3 тыс. т сена, амаль 2,3 млн сенажу і 2 млн т сіласу.

Працягваецца ў вобласці сяўба кукурузы. Гэтай культурай ужо занята 97 тыс. га, або 81% да плана. Практычна завяршылі яе сяўбу ў Докшыцкім раёне (98% да плана), усутыч ідуць за ім Талачынскі, Лепельскі і Чашніцкі раёны - засталося 6% плошчаў.

Стрымліваючым фактарам стала для вяскоўцаў паўночнага рэгіёну дажджлівае надвор'е, якое ўстанавілася на бягучым тыдні.