Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да масавай нарыхтоўкі кармоў.

Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да масавай нарыхтоўкі кармоў. Усяго трэба ўбраць 240 тыс. га траў. 

Як паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла, у першым укосе будзе задзейнічана 511 кормаўборачных камбайнаў, 974 касілкі, 600 прэс-падборшчыкаў, звыш 520 грабаў, у тым ліку 152 з захопам шэсць і больш метраў. Важным элементам у нарыхтоўцы якасных кармоў з'яўляецца праца камбінаваных прэс-падборшчыкаў з абмоткай рулонаў у стрэйч-плёнку. На палі выйдуць 62 такія агрэгаты. Устаноўлена сезонная норма выпрацоўкі на кожны – 5 тыс. т. Да стойлавага перыяду пастаўлена задача нарыхтаваць у стрэйч-плёнку 300 тыс. т высокакаларыйных кармоў.