У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 24 ад 18 студзеня 2021 года ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці неабходна было пабудаваць жыллё для 700 шматдзетных сем'яў. Задача, як распавёў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі і інвестыцый Камітэта па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама Андрэй Пшонка, не толькі выканана, але і перавыканана. Для 1245 шматдзетных бацькоў і іх дзетак пабудаваны 1330 кватэр агульнай плошчай 90,7 тысячы метраў квадратных.
У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 24 ад 18 студзеня 2021 года ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці неабходна было пабудаваць жыллё для 700 шматдзетных сем'яў.Задача, як распавёў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі і інвестыцый Камітэта па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама Андрэй Пшонка, не толькі выканана, але і перавыканана. Для 1245 шматдзетных бацькоў і іх дзетак пабудаваны 1330 кватэр агульнай плошчай 90,7 тысячы метраў квадратных.
У цяперашні час каля 3 тысяч шматдзетных сем'яў Віцебшчыны, якія маюць права на паляпшэнне жыллёвых умоў, чакаюць сваёй чаргі будаўніцтва. У бягучым годзе ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах вобласці для іх плануецца ўзвесці шматпавярховыя дамы і забяспечыць новым жыллём не менш за 634 сем'і. Характэрна, што трэць даведзенага задання ў рэгіёне ўжо выканана. Сёлета наваселле адзначылі шматдзетныя сем'і ў Полацку, Лепелі, Міёрах і Талачыне – там здадзены ў эксплуатацыю шматпавярховікі. Яшчэ 5 сем'яў пабудавалі з дзяржпадтрымкай індывідуальныя дамы. У мінулым годзе гаспадарамі ўласных сядзіб сталі звыш 40 шматдзетных сем'яў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by