На падставе распараджэння старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 сакавіка 2022 г. № 55р у вобласці праходзіць месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ.

На працягу першага тыдня (з 28.03 па 04.04.2022) мабільнымі групамі, сфарміраванымі са спецыялістаў выканкамаў, прадстаўнікоў органаў нагляду і кантролю, цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, прафсаюзаў, пракуратуры, УМНС, УУС абследавана 12 арганізацый і 34 аб'екты аграпрамысловага комплексу, 72 рабочыя месцы, на якіх выяўлена 149 фактаў парушэння патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў сферы бяспечнай працы.

Шляхам прыняцця арганізацыйных, дысцыплінарных мер 30 працэнтаў парушэнняў былі неадкладна ўстараняемы, бо не патрабавалі матэрыяльных затрат.

У шэрагу арганізацый устаноўлены неадпаведнасці ў частцы арганізацыі забеспячэння і парадку выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, не на ўсіх вытворчых участках прысутнічалі аптэчкі першай медыцынскай дапамогі або пералік укладанняў быў не ўкамплектаваны (пратэрмінаваны).

У гаспадарках пры рамонце і захоўванні тэхнікі выкарыстоўваліся выпадковыя падстаўкі (драўляныя калоды, будаўнічыя блокі, цэгла і г.д.), пры правядзенні зварачных работ выкарыстоўваліся кабелі другаснай камутацыі з пашкоджанай ізаляцыяй.

Не арганізаваны работы па ачыстцы падсобных памяшканняў ад вытворчага гаручага смецця, будынкі і збудаванні не абсталяваны першаснымі сродкамі пажаратушэння; адсутнічаюць пажарныя шчыты з наборам ручнога пажарнага інвентару.

Выяўлены асобныя парушэнні, звязаныя з утрыманнем тэрыторыі арганізацыі, складаннем і захоўваннем матэрыяльных каштоўнасцей (матэрыялаў, запасных частак).

Па выніках працы мабільных груп прыпынена работа 17 адзінак абсталявання, забаронена вытворчасць 6 відаў работ, ад працы адхілена 10 работнікаў.

У ходзе месячніка праведзена 28 дадатковых інструктажоў.

Работа па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў усімі суб'ектамі, у перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ будзе працягнута.