За 2 месяцы бягучага года ў Віцебскай вобласці 27 работнікаў атрымалі траўмы на вытворчасці. Пераважная колькасць фактаў на вытворчасці звязана з асабістай неасцярожнасцю саміх работнікаў і парушэннем імі працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Міжнародная асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння (МАСЗ) распрацавала Канцэпцыю Vision Zero (Канцэпцыю ”нулявога траўматызму“).
У аснову Канцэпцыі ”Нулявога траўматызму“ пакладзена прызнанне таго, што няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворванні не з'яўляюцца непазбежнымі – у іх заўсёды ёсць прычыны. У сувязі з чым, развіццё эфектыўнай культуры прафілактыкі дазваляе іх не дапусціць.
Мэтай Тыдня ”Нулявога траўматызму“ з'яўляецца арганізацыя мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by