Хрыстафораў Аляксандр Мікалаевіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама: ”Бяспека вясенняй пасяўной кампаніі – пытанне, якое патрабуе павышанай увагі.“
Хрыстафораў Аляксандр Мікалаевіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама: ”Бяспека вясенняй пасяўной кампаніі – пытанне, якое патрабуе павышанай увагі.“Для паспяховага вырашэння ўсяго комплексу праблем аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму ў сістэме прэвентыўных мерапрыемстваў важным звяном з'яўляюцца тэматычныя месячнікі, дзекаднікі і тыдні бяспекі.
Штогадовая практыка правядзення месячнікаў паказвае, што, нягледзячы на дасягнутыя асобныя станоўчыя вынікі ў цэлым па галіне АПК, вырашэнне пытанняў аховы працы не стала прыярытэтным у адносінах да вынікаў вытворчай дзейнасці.
Пастаянна даводзіцца канстатаваць дапушчаныя парушэнні патрабаванняў правілаў і норм аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны на ўсіх этапах сельскагаспадарчай вытворчасці, у тым ліку і ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ.
З 28 красавіка больш за 80 спецыялістаў выканкамаў і прадстаўнікоў органаў нагляду і кантролю ў складзе мабільных груп праводзяць выезды ў арганізацыі і на аб'екты АПК, якія ўдзельнічаюць у пасяўной кампаніі.
Абследавана 81 арганізацыя і 179 аб'ектаў аграпрамысловага комплексу, 433 рабочых месцы, на якіх было выяўлена 947 фактаў парушэння патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў сферы бяспечнай працы.
Большасць выяўленых у сельскагаспадарчых арганізацыях недахопаў з'яўляюцца следствам парушэнняў патрабаванняў бяспекі працы, выкладзеных у нарматыўных і тэхнічных прававых актах, якія дзейнічаюць у галіне.
Устанаўліваюцца парушэнні ў частцы арганізацыі забеспячэння і парадку выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.
Выяўляюцца асобныя парушэнні, звязаныя з утрыманнем тэрыторыі арганізацыі, складаннем і захоўваннем матэрыяльных каштоўнасцей, пры рамонце і захоўванні тэхнікі выкарыстоўваюцца выпадковыя падстаўкі (драўляныя калоды, будаўнічыя блокі, цэгла).
Маюць месца факты парушэння тэрмінаў і парадку правядзення інструктажоў і праверкі ведаў па ахове працы, арганізацыі медаглядаў і медыцынскіх аглядаў.
Варта адзначыць, што ў перыяд правядзення работ па падрыхтоўцы і рамонце сельгастэхнікі выпадкаў траўміравання работнікаў не дапушчана.
У рэкамендацыях па ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўнікам арганізацый указана на адхіленне ад працы 110 работнікаў, якія не прайшлі навучанне, інструктаж, праверку ведаў і не выкарыстоўваюць або не забяспечаны СІЗ (цеплагрэйкамі і інш.), прыпыненне 76 адзінак абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, і забарону 4 відаў работ.
Для прыняцця мер аператыўнага рэагавання 29 інфармацый накіравана ў райвыканкамы, 10 – у органы пракуратуры.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by