Органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў Віцебскай вобласці за 10 месяцаў бягучага года прызначаны сямейны капітал 1,3 тыс. шматдзетным сем'ям.
Органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў Віцебскай вобласці за 10 месяцаў бягучага года прызначаны сямейны капітал 1,3 тыс. шматдзетным сем'ям.
Прынята 1,6 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі капіталу (за 9 месяцаў – 1,3), з іх на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля – 960, на набыццё жылля – 326, на пагашэнне крэдытаў – 107, на атрыманне адукацыі – 122, медыцынскіх паслуг – 91.
Дарэчы, з 1 студзеня 2022 г. увойдзе ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 389 ”Аб выкарыстанні сямейнага капіталу“, якім пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі і платныя медыцынскія паслугі.
Указам уводзіцца новы напрамак датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу – на набыццё для членаў сям'і, якія з'яўляюцца інвалідамі, дзецьмі-інвалідамі з парушэннямі зроку, апорна-рухальнага апарату тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі іх у грамадства (тактыльныя дысплеі і прынтэры Брайля, прылады для пад'ёму людзей, функцыянальныя ложкі).
Навацыя тычыцца ў парадку прызначэння сямейнага капіталу пры ўсынаўленні (удачарэнні) дзяцей. З 1 студзеня 2022 г. права на прызначэнне не прадастаўляецца пры ўсынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей мужа (жонкі), а толькі дзяцей-сірот.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by