На падставе распараджэння старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў вобласці праходзіць месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення вясення-палявых работ.

Мабільнымі групамі абследавана 58 арганізацый і 143 аб'екты аграпрамысловага комплексу, на якіх было выяўлена 636 фактаў парушэння патрабаванняў заканадаўства ў сферы бяспечнай працы.

Асноўныя парушэнні звязаны з неадпаведнасцю патрабаванням бяспечнай эксплуатацыі машын і правядзеннем рамонтных работ сельгастэхнікі.

У 5 гаспадарках асведчанне механізатараў і вадзіцеляў праводзілася без алкатэстара.

Без сродкаў індывідуальнай абароны былі арганізаваны работы ў Сенненскім, Расонскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім раёнах.

Шматлікія парушэнні выяўлены ў арганізацыях АПК Пастаўскага, Дубровенскага, Шумілінскага, Чашніцкага раёнаў.

Па выніках работы мабільных груп прыпынена работа 60 адзінак абсталявання, забаронена вытворчасць 11 відаў работ, ад працы адхілена 43 работнікі.

Шляхам прыняцця арганізацыйных, дысцыплінарных мер частка парушэнняў была ўстарана, бо не патрабавала матэрыяльных затрат.

Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы вобласці праведзены кантрольна-наглядныя мерапрыемствы па выкананні ўмоў працы работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Мерапрыемствамі ахоплена 55 суб'ектаў і 91 аб'ект, з іх парушэнні выяўлены на 51 суб'екце (ці 93 %) і на 81 аб'екце (ці 89 %).

Найбольшую долю складаюць парушэнні ў частцы ўтрымання тэрыторыі, вытворчых і санітарна-бытавых памяшканняў.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў кіраўнікам арганізацый выдадзена 26 прадпісанняў (рэкамендацый) аб устараненні парушэнняў. Складзена 4 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Работа па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд пасяўной кампаніі будзе працягнута.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by