Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 г. № 281 ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны, штогод да Дня Перамогі выплачваецца матэрыяльная дапамога.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 г. № 281 ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны, штогод да Дня Перамогі выплачваецца матэрыяльная дапамога.

У 2022 годзе матэрыяльная дапамога будзе выплачана з 25 красавіка па 6 мая ўключна.

Атрымальнікамі ў Віцебскай вобласці такой дапамогі стануць 2590 чалавек на агульную суму 2,1 млн. рублёў.

Адначасова з атрыманнем матэрыяльнай дапамогі ва ўсіх раёнах вобласці пройдуць урачыстыя ўшанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку пражываючых у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання, з уручэннем памятных паштовак, падарункаў, кветак і сувеніраў.


Матэрыяльная дапамога будзе выплачана ў бягучым годзе ў наступных памерах.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны:

1800 рублёў

  • інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г.
  • асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 – 1945 гадах.

1000 рублёў

  • асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  • асобам, якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог
  • асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».

Асобам, пацярпелым ад наступстваў вайны:

750 рублёў

    • чальцам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (сужэнцам, якія не ўступілі ў новы шлюб; дзецям – інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным); іншым утрыманцам), якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названых падставах у адпаведнасці з заканадаўствам
    • былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам
    • інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, контузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны альбо з наступствамі ваенных дзеянняў.

Пры наяўнасці права на аказанне матэрыяльнай дапамогі па некалькіх падставах дапамога будзе аказана па падставе, якая прадугледжвае найбольшую выплату.

Выплата матэрыяльнай дапамогі праводзіцца па месцы атрымання пенсій.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by