У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама з 19 верасня 2022 г. мабільнымі групамі праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства аб ахове працы, звяртаючы ўвагу на прамысловыя і будаўнічыя аб'екты.

Праведзена абследаванне 50 арганізацый розных форм уласнасці, на якіх абследаваны 91 аб'ект.

Выяўлена 412 парушэнняў, указана на спыненне 25 адзінак абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, забаронена вытворчасць 6 відаў работ і прыпынена работа аднаго ўчастка.

Па ўсіх выяўленых фактах 27 інфармацый накіравана ў райвыканкамы і 4 у органы пракуратуры для прыняцця мер рэагавання.

Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць да 17 кастрычніка.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў пацвярджае эфектыўнасць работы ў прафілактыцы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by