Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 лістапада 2022 г. склаў 0,2 працэнта і зменшыўся ў параўнанні з узроўнем на 1 лістапада 2021 г. на 0,1 працэнтнага пункта.
У студзені – кастрычніку 2022 г. за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 18051 чалавек (на 2,4 працэнта больш, чым у студзені – кастрычніку 2021 г.), з якіх 7346 чалавек пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных (на 8,4 працэнта менш).
У межах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ˮРынак працы і садзейнічанне занятасці“ на 2021 – 2025 гады ў студзені – кастрычніку 2022 г.:
- 14393 чалавекі працаўладкаваны на пастаянную працу;
- 376 чалавек накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы;
- 91 беспрацоўны атрымаў субсідыю для арганізацыі ўласнай справы;
- 2942 чалавекі прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх працах;
- забяспечана часовая працоўная занятасць 4437 чалавек з ліку навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час;
- працаўладкаваны ў межах набыцця досведу практычнай працы 21 беспрацоўны;
- арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 45 інвалідаў;
- 23 сям'і беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.
Узровень працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся за садзейнічаннем, склаў 73,7 працэнта, што вышэй на 2,7 працэнтнага пункта ў параўнанні з узроўнем студзеня – кастрычніка 2021 г.
Найамальнікамі на 1 лістапада 2022 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 11012 вакансій, што на 18,3 працэнта больш, чым на 1 лістапада 2021 г. (9308).
Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў наймальнікаў з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, прадавец, кухар, кандуктар, слесар-рамонтнік, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, грузчык, прыбіральшчык памяшканняў. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы, ахоўнікі. У сельскай мясцовасці запатрабаваны трактарысты, кіроўцы аўтамабіля, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы, заатэхнікі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by