Моцная сям'я з'яўляецца асновай развіцця дзяржавы, захоўвальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.
Моцная сям'я з'яўляецца асновай развіцця дзяржавы, захоўвальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.
У Рэспубліцы Беларусь склалася стабільная сістэма мер сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці.
Сёння сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызначаецца і выплачваецца адзінаццаць відаў дзяржаўных дапамог.
У мэтах стварэння дадатковых умоў для ўмацавання інстытута сем'яў з дзецьмі пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей прызначаецца сямейны капітал.
Дзяржавай дадзена магчымасць датэрмінова скарыстацца сродкамі сямейнага капіталу на прыярытэтныя напрамкі жыццезабеспячэння шматдзетных сем'яў.
Для сем'яў з нізкімі даходамі прадугледжана аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, у рамках якой дзеці ва ўзросце да двух гадоў забяспечваюцца бясплатным харчаваннем.
Асаблівая ўвага і сацыяльная падтрымка ўдзяляецца сем'ям, якія выхоўваюць дзіця з абмежаванымі магчымасцямі.
Высокай дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выгадавалі пяць і больш дзяцей.
У мэтах павышэння прэстыжу мацярынства і ўмацавання інстытута сям'і рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2003 годзе зацверджана прэмія імя Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобывай-Марчанкі, якая штогод уручаецца жанчынам вобласці напярэдадні святкавання Дня маці.
У Віцебскай вобласці склалася стабільная сістэма мер дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.
У I квартале 2021 года праведзена аднаразовая выплата пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё рэчаў першай неабходнасці 13 сем'ям (26 дзяцей) на суму 11,3 тыс. рублёў.