У вобласці стартавала кампанія па аказанні матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года. пунктам 11 падпраграмы 1 ”Сям’я і дзяцінства“ Дзяржаўнай праграмы ”Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека “ на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2021 г. № 28 ”Аб Дзяржаўнай праграме ”Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека“ на 2021-2025 гады, прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь, у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.
Дзяржаўную падтрымку атрымаюць таксама малазабяспечаныя сем’і, сем’і з дзецьмі-інвалідамі альбо бацькамі-інвалідамі шляхам прыцягнення дадатковых сродкаў (сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, спонсарская дапамога, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, матэрыяльная дапамога са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, сродкі дабрачынных фондаў і грамадскіх арганізацый).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by