Адміністрацыйны будынак з гаражамі ў цэнтры г.п. Шуміліна па вул. Ленінская, 18 выстаўляўся на аўкцыён упершыню, адразу за адну базавую велічыню.
На дадзены лот прэтэндавала два пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася амаль у 1500 разоў і на 53-м кроку аўкцыёну адміністрацыйны будынак быў прададзены за 42991 рублёў прыватнай арганізацыі з Віцебска. У будучыні тут плануюць адкрыць студыю эстэтыкі.
У бягучым годзе ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць» прайшло ўжо 37 выніковых аўкцыёнаў, большасць з іх (20 аўкцыёнаў) праводзіліся за базавую велічыню. Сума выручаных сродкаў склала больш за 1,5 млн. рублёў, што значна перавышае паказчык папярэдняга года (975 тыс. рублёў).
Крыніца: vitebsk-region.gov.by