Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з райгарвыканкамамі вызначаны пералік аб'ектаў на тэрыторыі вобласці, якія могуць быць бязвыплатна прапанаваны інвестарам для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, альбо шляхам продажу на аўкцыёне з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні.
Менавіта продаж на аўкцыёне за базавую велічыню з'яўляецца найбольш запатрабаваным спосабам уцягвання невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот – такім чынам у 2022 годзе знайшлі новых уласнікаў дзве траціны прададзеных на аўкцыёне аб'ектаў.
З невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, прапанаваных інвестарам, найбольшую колькасць складаюць сацыяльныя аб'екты нерухомасці – такіх налічваецца 78. Гэта былыя дзіцячыя сады, школы. Аднак і на базе былых школ інвестарам у Віцебскай вобласці ўдаецца арганізаваць вытворчасць – швейную, дрэваапрацоўку, вытворчасць торфабрыкету і іншыя напрамкі.
У параўнанні з мінулым годам колькасць прапанаваных аб'ектаў нерухомасці інвестарам значна павялічылася і склала 142 аб'екты – у мінулым годзе прапаноўвалася 109 аб'ектаў.
Найбольшую колькасць прапанаваных аб'ектаў знаходзіцца ў Віцебску – 15. Гэта аб'екты былой швейнай фабрыкі «КІМ» на вуліцы Горкага. На гэтай жа вуліцы прапануюцца і аб'екты былой плодаагародніннай базы. Таксама прапануюцца аб'екты цяплічнай гаспадаркі на Старабабінавіцкім тракце, рамонтная майстэрня ў 1-м Крамзітавым завулку, будынкі ЖРЭТ г. Віцебска па вуліцы Ленінградскай і іншыя.
Шэраг аб'ектаў нерухомасці прапануюцца ў Глыбоцкім і Аршанскім раёнах – па 12 аб'ектаў.
Таксама для інвестараў вызначаны новы пералік вытворчых пляцовак пад стварэнне новых і пашырэнне дзейных вытворчасцей. Гэты пералік зараз налічвае 111 пляцовак на тэрыторыі вобласці.
Падрабязней з пералікамі і фотаздымкамі аб'ектаў можна азнаёміцца на сайце камітэта.
Пералік сацыяльных аб'ектаў нерухомасці для інвестараў.
Пералік вытворчых аб'ектаў нерухомасці для інвестараў.
Пералік прапанаваных вытворчых пляцовак.