15 мая ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць» адбылося адразу 4 выніковых аўкцыёны.
У ходзе таргоў цана павялічылася ў 445 разоў і склала 16500 руб. Новым уласнікам стала мясцовая прыватная арганізацыя, якая плануе правесці рэканструкцыю аб'екта пад складскія памяшканні для выкарыстання іх у сваёй вытворчай дзейнасці.
Таксама 15 мая свайго гаспадара знайшлі аб'екты ў Глыбокім, Бегамлі і Полацку.
Усяго з пачатку года камітэтам праведзена 58 выніковых аўкцыёнаў. У дзяржаўны бюджэт пры гэтым паступіла амаль 450 тыс. руб.
Да канца мая камітэтам прызначана яшчэ 52 аўкцыёны па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by