Дзякуючы прыняццю Указа №506, падпісанага ў 2018 годзе, Аршанскаму рэгіёну прадастаўлены беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі, якія закліканы стымуляваць развіццё ва ўсіх сферах дзейнасці.
Для адкрыцця новых і пашырэння дзейных вытворчасцей камітэт «Віцебскаблмаёмасць» і Аршанскі райвыканкам прапаноўвалі вялікі пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў. Так, першапачаткова, падчас праведзенай праверкі выкарыстання маёмасці і дзяржаўнай, і прыватнай формы ўласнасці, у 2018 годзе было выяўлена 624 невыкарыстоўваемыя аб'екты.
У бягучым годзе ў гаспадарчы абарот уцягнута 26 невыкарыстоўваемых аб'ектаў – асноўным спосабам з'яўляецца продаж, яшчэ 17 аб'ектаў сёлета былі знесены.
Усяго за мінулыя пяць гадоў у гаспадарчы абарот уцягнута або знесена ўжо 702 аб'екты, што складае 90% ад усіх выяўленых невыкарыстоўваемых аб'ектаў за гэты перыяд. На сённяшні дзень не ўцягнутымі застаюцца яшчэ 96 аб'ектаў.
Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» нагадвае, што шэраг падатковых і адміністрацыйных ільгот па адкрыцці бізнесу ў Аршанскім рэгіёне, якія прадастаўляюцца Указам №506, дзейнічаюць да 31 снежня 2023 года. І ў інвестараў яшчэ ёсць магчымасць паспець скарыстацца прапанаванымі льготамі.