24 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Камунальнікі Ульянаўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) вывучаюць вопыт работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага раёна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама Мікалай Пшонка. Расійскія калегі папрасілі азнаёміць іх з сістэмай цеплазабеспячэння шматкватэрных дамоў, з работай кацельняў на мясцовых відах паліва, схемамі кіравання шматкватэрнымі дамамі, фарміраваннем тарыфаў на паслугі, іх сабекоштам. З асаблівай увагай ульянаўскія камунальнікі збіраліся вывучыць арганізацыю работ па зборы і ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў, добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый і капітальным рамонце жылых дамоў. Па выніках першага дня знаёмства дзейнасць арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна атрымала высокую ацэнку гасцей. На іх думку, прадастаўленне камунальных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, а не прыватнымі кіруючымі кампаніямі, як гэта адбываецца ў Расійскай Федэрацыі, спрыяе таму, што якасць паслуг застаецца высокай і адсутнічае неабгрунтаваны рост тарыфаў. Захаванасць жылога фонду і парадак на прыдворавых тэрыторыях таксама выклікалі станоўчыя водгукі. У пасёлку Бараўляны расійскіх камунальнікаў зацікавіла арганізацыя сістэмы раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў. Візіт ульянаўскай дэлегацыі завершыцца 25 студзеня. Па паведамленнях СМІ Ульянаўскай вобласці, на апаратным пасяджэнні ва ўрадзе вобласці тыдзень таму галоўнай тэмай сталі праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тарыфы на камунальныя паслугі і рост прэтэнзій да кіруючых кампаніямі. Улады Ульянаўскай вобласці маюць намер павысіць кантроль за камунальнікамі і тарыфаўтварэннем.-0-

БЕЛТА